24 жніўня на канцэрце 40-тысячны натоўп прыхільнікаў гурта разам са Святаславам Вакарчуком і музыкамі праспявалі гімн Украіны.
На пачатку канцэрту стадыён ушанаваў хвілінаю маўчання загінулых байцоў і мірных жыхароў на Данбасе, а затым людзі пачалі скандаваць: «Героі не паміраюць!».
{movie}Гімн Украіны на Арене Львоў|right|18066{/movie}
Да свайго 20-годдзя і 23 гадавіны Незалежнасці Украіны «Океан Эльзи» выканаў 23 гіта. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка таксама падзякаваў музыкам за выступ.
Некалькі дзён таму «Океан Ельзи» з Вячаславам Вакарчуком давалі канцэрт у зоне баявых дзеянняў.
ДР, belsat.eu