Садаводы навучыліся вырошчваць бэбі-грушы


Кітайскія фермеры пачалі выкарыстоўваць пластыкавыя формы, каб гадаваць грушы, якія нагадваюць дзіцячыя лялькі, паведамляе Mashable.

Спецыяльную пластыкавую форму фермеры закладаюць на садавіну ў той час, калі грушы толькі пачынаюць расці. Пасля плод запаўняе форму, прымаючы кшталты дзіцячай лялькі.

У продажы такія садавіна называюцца бэбі-грушы, але прыжылася і іншая назва – грушы Буды, праз іх падабенства з кананічнымі статуямі заснавальніка будызму.



Арыгінальная форма для грушаў. Фота interfax.by



Вырашчаныя ў формах грушы нагадваюць Буду. Фота interfax.by

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў