Ці можа Беларусь выйсці з Еўразійскага эканамічнага звязу?


Аналітык «Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў» Андрэй Елісееў знайшоў адказ на гэтае пытанне. Выйсці з Еўразійскага эканамічнага звязу (ЕАЭЗ) складана, але гэта магчыма, лічыць аналітык.

Артыкул 13 Дамовы аб ЕАЭЗ прадугледжвае, што «рашэнні Вышэйшага савета, звязаныя са спыненнем членства дзяржавы-сябра ў Саюзе, прымаюцца па прынцыпе «кансенсус мінус голас дзяржавы-сябра».

Артыкул 118 гэтай дамовы тлумачыць гэту фармкёулёўку. Прынцып «кансенсус мінус голас дзяржавы-сябра» тычацца працэсу ўрэгулявання фінансавых абавязацельстваў (мыты, кампенсацыі за недаатрыманыя мыты), якія ўзніклі ў сувязі з удзелам у Дамовы той ці іншай дзяржавы, якая мае намер выйсці з ЕАЭЗ, – піша эксперт у «Еўразійскім аглядзе».

Патрабаванне ўрэгуляваць фінансавыя абавязкі застаецца ў сіле, нягледзячы на выхад дзяржавы з Еўразійскага звязу, да моманту пакуль гэтыя абавязацельствы не будуць выкананыя, – тлумачыць Елісееў выданню «Заўтра тваёй краіны».

Аналітык звяртае ўвагу на тое, што распрацоўшчыкі Дамовы аб ЕАЭЗ улічылі досвед стварэння Еўразвязу.

«У рамках заканадаўства ЕЗ да ўступлення ў сілу Лісабонскай дамовы ў снежні 2009 наагул адсутнічала палажэнне аб магчымасці добраахвотнага выхаду дзяржавы з Еўразвязу. Партнёры па еўразійскай інтэграцыі ўзялі на ўзбраенне досвед еўрапейцаў і прадугледзелі ў пагадненні палажэнне аб выхадзе з ЕАЭЗ », – адзначае Андрэй Елісееў.

Чытай таксама: Інтэграцыйны трыумф

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў