Сітуацыя на Данбасе застаецца складанай, паведамляе кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» Дмытро Тымчук у сваім «Facebook’у». Нягледзячы на захоп у палон расейскіх наймітаў, блакаду шэрагу паселішчаў, зачыстку гораду Рубежнае, за мінулыя содні тэрарысты аказвалі жорсткі супраціў украінскім сілавікам.
Зафіксаваны першы выпадак падрыву смяротніка ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, якая працягваецца ўжо чацвёрты месяц. Самазабойца падарваў сябе на адным з блок-пастоў паблізу населенага пункту Каменка ў Данецкай вобласці. «Камікадзэ» сядзеў за рулём мікрааўтобуса, начыненага выбухоўкаю.
Таксама ўпершыню тэрарысты атакавалі ўзброеныя сілы з мора.
Найбольш складаная сітуацыя, паводле Тымчука, у раёне Данецку, Луганску, Попаснае, Краснадону, Аўдзееўкі, Горлаўкі, а таксама ў прымежных раёнах.
ДР, belsat.eu