21 першага кастрычніка 21 раз за год падаражэе паліва на АЗС


«Белнафтахім» кожны раз павялічвае кошты на паліва на адну капейку. Павышэнне коштаў на АЗС за апошнія месяцы адбываецца практычна кожны тыдзень.

Гэтым разам падвышэнне закране дызельнае паліва і бензін АІ-95 і АІ-98. Кошт літра бензіну АІ-92 застанецца ранейшым – 1 рубель 39 капеек. А вось бензін маркі АІ-95 будзе каштаваць 1 рубель 48 капеек, АІ-98 – 1 рубель 69 капеек, ДТ – 1 рубель 48 капеек.

«Папярэднія змены коштаў на паліва не кампенсавалі для айчынных нафтаперапрацоўчых заводаў апераджальны рост коштаў на нафту ў параўнанні з коштамі на нафтапрадукты. З кастрычніка 2017 г. па кастрычнік 2018 года, калі адбываўся актыўны рост коштаў нафты, кошт нафты, якая набываецца беларускімі НПЗ, у рублёвым эквіваленце вырасла на 54,5 адсотка. За аналагічны перыяд кошт нафтапрадуктаў павялічыўся ў сярэднім на 15,2 адсотка«, – паведамілі ў «Белнафтахіме».

Апошні раз цана на паліва змянялася тыдзень таму – 14 кастрычніка.

У сусветным рэйтынгу коштаў на бензін Беларусь на 23 месцы

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары