У сусветным рэйтынгу коштаў на бензін Беларусь на 23 месцы


Нягледзячы на пастаянны рост коштаў на паліва, бензін на аўтазапраўках у нашай краіне ў параўнанні з іншымі дзяржавамі адзін з самых танных. Па стане на восьмага кастрычніка ў сусветным рэйтынгу коштаў на бензін Беларусь займае 23 месца з 164 краінаў свету.

Сярэдні кошт бензіну па ўсім свеце складае каля 1.18 долараў за літр. Але паміж краінамі існуе істотная розніца ў гэтых коштах. У багатых краінах паліва каштуе значна даражэй, але і даходы насельніцтва там значна вышэйшыя. Адпаведна ў бедных і тых, якія экспартуюць нафтапрадукты кошты меншыя, паведамляе globalpetrolprices.com.

Цяпер сярэдні кошт за літр бензіну складае ў Беларусі 0,68 долараў ЗША. Аналагічны кошт паліва ў Расеі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Інданезіі. Пры гэтым у іншых блізкіх нашых суседзяў кошты на паліва на АЗС істотна большыя. Напрыклад, ва Украіне за літр паліва прыйдзецца заплаціць 1,18 долараў, у Польшчы – 1,36 долараў ЗША, у Літве – 1,37 і ў Латвіі – 1,50 долараў.

Самы танны бензін прадаецца ў Венесуэле – там літр паліва каштуе ўсяго толькі 0,01 долара. Замыкаюць рэйтынг з найдаражэйшым бензінам Нарвегіі – 2,08 долараў за літр, а ў Ганконгу наагул – 2,21 долара за паліва.

Hавiны
«Белнафтахім»: кошт на бензін вырасце на 24 %
2018.05.25 16:58

СК, belsat.eu

Стужка навінаў