Расея ўчыніла ўночы масаваную атаку на Украіну дронамі «Shahed»


У ноч з 20 на 21 снежня Расея ўчыніла чарговую паветраную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем дронаў-камікадзэ.

Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, атака была здзейсненая з трох кірункаў: з мысу Чаўда (Крым), Прыморска-Ахтарску і Курску. Агулам паветраная трывога абвяшчалася ў 12 рэгіёнах Украіны, беспілотнікі запускалі некалькімі хвалямі.

Усяго расейцы запусцілі 35 дронаў-камікадзэ «Shahed», 34 з іх былі знішчаныя ўкраінскімі вайскоўцамі. Да адбіцця паветранай атакі залучалі тактычную авіяцыю, зенітныя падраздзяленні і мабільныя агнявыя групы.

Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім паведамляе, што на Мікалаеўшчыне было знішчана 13 расейскіх дронаў-камікадзэ. Абломкі аднаго са збітых беспілотнікаў пашкодзілі складскі будынак аграпрадпрыемства, там пачаўся пажар. Людзі не пацярпелі.

Hавiны
Расея зноў абстраляла ўночы Украіну: ёсць параненыя дзеці
2023.12.20 10:09

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў