Нікаляс Мадура вызваліў 30 палітзняволеных у межах угоды з ЗША


Венесуэла вызваліла 20 палітвязняў-венесуэльцаў і 10 амерыканскіх грамадзянаў у абмен на паплечніка прэзідэнта Нікаляса Мадура, які быў за кратамі ў ЗША.

Давераную асобу Мадура Алекса Сааба арыштавалі ў 2020 годзе і вінавацілі ў адмыванні грошай для Каракасу. Як мяркуецца, ён дапамог сямʼі Мадура і ягоным паплечнікам нажыць сотні мільёнаў долараў на харчовай дапамозе венесуэльцам, якія галадаюць, і вывесці гэтыя сродкі за мяжу. На думку амерыканскіх следчых, Сааб мае шмат інфармацыі аб незаконных угодах сямʼі Мадура і высокапастаўленых венесуэльскіх функцыянераў, адзначае DW.

Цяпер ЗША вызвалілі Сааба. Мадура ў адказ выпусціў з турмаў 20 палітзняволеных венесуэльцаў і 10 грамадзянаў Злучаных Штатаў. Акрамя таго, венесуэльскі бок экстрадаваў прадпрымальніка Лэнарда Фрэнсіса, замешанага ў буйны карупцыйны скандал у ВМС ЗША (цяпер на радзіме яго будуць судзіць).

Угода была праведзеная пры пасярэдніцтве Катару.

«Каб зрабіць гэты абмен, прэзідэнту прыйшлося прыняць надзвычай складанае рашэнне прапанаваць тое, чаго актыўна дамагаліся венесуэльскія калегі. Ён прыняў рашэнне памілаваць Алекса Сааба, які чакаў суда за адмыванне грошай, і дазволіў яму вярнуцца ў Венесуэлу», – цытуе CNN высокапастаўленага чыноўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Мадура вітаў вызваленне свайго паплечніка як «трыумф праўды», а прыбыццё Сааба ў Венесуэлу паказвалі ў жывым эфіры мясцовага тэлебачання.

CNN адзначае, што пагадненне аб абмене зняволенымі ёсць прыкметай значнага пацяплення ў стасунках ЗША і Венесуэлы пасля некалькіх месяцаў перамоваў на высокім узроўні.

Чакаецца, што сярод вызваленых венесуэльскіх палітвязняў будзе ў тым ліку апазіцыйны палітык Рабэрта Абдуль.

Hавiны
Прэзідэнты Венесуэлы і Гаяны сустрэнуцца тварам у твар, каб абмеркаваць прэтэнзіі Каракасу
2023.12.13 12:22

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў