У Вільні насупраць пасольства Беларусі адкрылі мурал з партрэтам Алеся Бяляцкага


У Вільні адкрылі мурал з партрэтам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. У цырымоніі ўзялі ўдзел віцэ-міністр Літвы Мантас Адоменас, прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай, сябры нобэлеўскага лаўрэата, актывісты.

Адкрыццё муралу з партрэтам Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі. Вільня, Літва. 21 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

Ініцыятыва стварэння фрэскі ў гонар Алеся Бяляцкага належыць Міністэрству замежных справаў Літвы. За рэалізацыю ідэі ўзяліся мастакі з лабараторыі «Kiaurai sieńs» і калектыву «Gyva Grafika». Яны працавалі два дні.

Адкрыццё муралу з партрэтам Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі. Вільня, Літва. 21 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

Сёння, 21 снежня, адбылося адкрыццё муралу. На цырымоніі прысутнічалі віцэ-міністр Літвы Мантас Адоменас (Mantas Adomėnas), прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і Крысціна Рыхтэр, сябры і калегі праваабаронцы.

Адкрыццё муралу з партрэтам Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі. Вільня, Літва. 21 снежня 2022 года.
Фота: Белсат

Алесь Бяляцкі – заснавальнік і старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна». Быў затрыманы летась у ліпені. Яго абвінавачваюць у фінансаванні групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і кантрабандзе.

Сёлета Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, узнагароду атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.

Праваабаронца прызнаны палітвязнем.

Hавiны
Што Алесь Бяляцкі хацеў бы сказаць на Нобэлеўскай лекцыі. Жонка перадала ягоныя словы
2022.12.10 15:52

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў