Качанава назвала «бруднай палітыкай» інфармацыю пра ямы і незачыненыя калодзежы


Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з прэзідыумам Маладзёжнага савету пры беларускім парламенце абвінаваціла апанентаў рэжыму ў тым, што яны спрабуюць унесці «дэструктыў» у грамадства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Як паведамілі ў Савеце Рэспублікі, апаненты дзейнай улады робяць «брудную палітыку, спрабуючы ўнесці дэструктыў у нашае грамадства».

«Калі ўкідваюць розную інфармацыю: там – яма, там – калодзеж не зачынены ці яшчэ нешта. Я заклікаю ўсіх сваіх калег, працаўнікоў Сакратарыята, усіх, з кім мы маем зносіны: калі з’яўляюцца нейкія праблемы – вы павінны іх аператыўна агучваць. Бо калі ёсць пытанне, яго трэба вырашаць. А калі гэта надумана і хлусня, то людзі таксама павінны разумець, што гэта няпраўда. І нашая задача з вамі – быць у поўным узбраенні, бачыць, даносіць, гаварыць, тлумачыць», – заявіла Качанава.

Hавiны
Міністр адукацыі прыдумаў даваць школьнікам характарыстыку аб «грамадскай актыўнасці»
2022.11.19 21:55

Тым часам міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец прапанаваў увесці абавязковую характарыстыку пасля сканчэння школы паводле вызначанай міністэрствам формы. У гэтай характарыстыцы мусіць быць «акцэнт на асабовых якасцях» і ўдзел у працы «грамадскіх моладзевых арганізацыяў» і розных праектах. Характарыстыку, згодна ідэі, мусяць улічваць пры паступленні ва ўніверсітэт (як менавіта, не ўдакладняецца).

Паводле міністра адукацыі Андрэя Іванца, сёння выпускнік ВНУ ці каледжу, які «праяўляе актыўную грамадзянскую дзейнасць і грамадзянскую пазіцыю», мае першаснае права на размеркаванне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў