За апошнія суткі польскія памежнікі зафіксавалі больш за 200 спробаў незаконнага перасячэння мяжы


Учора, 20 лістапада, польскія памежнікі зафіксавалі 208 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе польская памежная служба.

Быў затрыманы адзін мігрант – жыхар Іраку.

Польскія памежнікі на мяжы з Беларуссю ля Кузніцы Беластоцкай, Польшча. 14 лістапада 2021 года.
Фота: Irek Dorozanski / DWOT

Таксама за апошнія суткі было вынесена 31 рашэнне аб выездзе з тэрыторыі Польшчы.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы найбуйнейшай спробай дэстабілізацыі грамадства за апошнія дзесяцігоддзі.

«Гібрыдная вайна Лукашэнкі і Пуціна супраць ЕЗ працягваецца. Гэта самая буйная спроба дэстабілізаваць грамадства за 30 гадоў. Польшча не паддасца шантажу і зробіць усё магчымае, каб абараніць межы ЕЗ», – сказаў палітык.

На днях Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю BBC, у якім заявіў, што беларускія сілавікі «магчыма дапамагалі» мігрантам незаконна трапіць на тэрыторыю Польшчы.

Інфаграфіка
Дзе колькі мігрантаў на «беларускім маршруце»
2021.11.21 09:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў