Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча гатовая закрыць мяжу з Беларуссю


Польшча разглядае больш сурʼёзныя дзеянні супраць Беларусі, уключаючы закрыццё мяжы, транзітных і гандлёвых пераходаў, як следства міграцыйнага крызісу, які ўтварыў беларускі рэжым на мяжы з Еўразвязам.

Пра гэта заявіў прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Фота: PremierRP / Twitter

Маравецкі заявіў, што Польшча гатова закрываць новыя пераходы, закрываць транзітныя і гандлёвыя магчымасці, каб аказаць эканамічны націск на ўлады Беларусі.

«Мы разглядаем крокі ў выглядзе ўсё больш сур’ёзных эканамічных санкцый, у тым ліку закрыццё польска-беларускай мяжы з боку Польшчы», – сказаў ён, падкрэсліўшы, што ўсё будзе залежаць ад дзеянняў беларускіх уладаў.

«Мы хочам даць Лукашэнку шанц адступіць і давесці да вяртання мігрантаў у краіны іх паходжання», – дадаў Маравецкі, нагадаўшы, што пакуль Польшчай было прынята рашэнне аб закрыцці толькі аднаго пагранічнага пункта пропуску ў «Кузніцы».

Прэм’ер-міністр дадаў, што сёння на ўсходняй мяжы Польшча мае справу з вайной новага тыпу, у якой зброяй зʼяўляюцца мігранты, дэзінфармацыя і што Польшча мае справу з гібрыднай вайной, якую развязалі ўлады Беларусі і Расеі.

Нагадаем, што раней улады Польшчы паставілі беларускаму боку ўльтыматум: калі да 21 лістапада не стабілізуецца абстаноўка на мяжы, то Польшча спыніць чыгуначныя зносіны праз пункт пропуску «Кузніца».

Інфаграфіка
Дзе колькі мігрантаў на «беларускім маршруце»
2021.11.21 09:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў