Ціханоўская абмеркавала з еўрапейскімі палітыкамі пашпарты новай Беларусі і легалізацыю беларусаў у ЕЗ


Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім 21 верасня сустрэліся з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Юхансан.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Юхансан.
Фота: https: tsikhanouskaya/Telegram

Беларуская лідарка падзякавала за экспертную падтрымку ў распрацоўцы новага беларускага пашпарту і прывядзенні яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Валер Кавалеўскі распавёў пра план далейшых дзеянняў: выраб узораў пашпартоў, стварэнне асобнага прадпрыемства па іх выпуску, кампанію па міжнародным прызнанні дакументу.

Святлана Ціханоўская прапанавала еўракамісарцы зладзіць двухбаковыя кансультацыі. Вынікам сумеснай працы Кабінета з экспертамі Еўракамісіі павінны стаць рэкамендацыі для краінаў Еўразвязу, згодна з якімі будзе спрашчацца легалізацыя беларусаў за мяжой. Спадарыня Юхансан прапанову ўхваліла.

Таксама беларуская лідарка сустрэлася з вядучымі палітыкамі Італіі – прэм’еркай Джорджай Мелоні і міністрам замежных справаў Антоніё Таяні. Святлана Ціханоўская распавяла пра прагрэс у падрыхтоўцы пашпартоў новай Беларусі і папрасіла Італію падтрымаць гэтую ініцыятыву. Падчас сустрэч беларуская лідарка прапанавала Італіі прызначыць спецпасланніка па Беларусі, які будзе супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі. Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністарку ўзняць пытанне Беларусі перад генеральным сакратаром ААН на саміце Вялікай сямёркі (G7).

Hавiны
Франак Вячорка: «На пачатку наступнага года пачнем выдаваць першыя пашпарты»
2023.09.07 18:11

Узор новага беларускага нацыянальнага пашпарту Аб’яднаны пераходны кабінет прэзентаваў падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве 6 верасня бягучага года. Асаблівую актуальнасць як мага хутчэйшае яго выданне і прызнанне іншымі краінамі набылі пасля падпісання Лукашэнкам указу №278, які забараніў беларускім амбасадам выдаваць новыя пашпарты.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў