Менск як перавалачны пункт: куды хлынуць расейцы пасля аб'яўлення частковай мабілізацыі?


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны і абʼявіў аб частковай мабілізацыі. «Для абароны нашай радзімы і цэласнасці лічу неабходным падтрымаць частковую мабілізацыю», – заявіў ён раніцай у сераду, 21 верасня. Ягоны выступ чакаўся яшчэ ўвечарыі 20 верасня, але быў перанесены. Аднак ужо з вечара самым папулярным запытам у пошукавых сістэмах «Google» і «Яндекс» стаў «як выехаць з Расеі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына робіць сэлфі на абзорнай пляцоўцы на плошчы Свабоды ў Менску.
Фота: Белсат

Бегчы з Расеі мужчынам, здаецца, пакуль яшчэ можна. Юрыдычнай забароны на выезд пры частковай мабілізацыі няма, яна дзейнічае з часу атрымання позвы. Але з 23 дўа 27 верасня пройдуць рэферэндумы аб далучэнні да РФ акупаваных Расеяй украінскіх тэрыторыяў. Калі самаабвешчаныя ЛНР і ДНР, Херсон і частка Запарожскай вобласці стануць часткай РФ, то ў расейскіх уладаў могуць зʼявіцца падставы для ўвядзення ваеннага становішча і абвяшчэння поўнай мабілізацыі з закрыццём межаў.

Разбіраемся, якія шляхі ёсць у расейцаў для экстранай эміграцыі.

У якіх кірунках могуць выехаць расейцы?

Найбольш актуальныя напрамкі для расейцаў, каб ехаць без замежнага пашпарта, з унутраным:

• Беларусь (хутчэй можа разглядацца як перавалачны пункт, да аэрапорту «Менск»);

• Арменія (180 дзён, без замежнага пашпарта можна трапіць толькі паветрам, бо па зямлі заехаць у краіну можна толькі праз Грузію, а ў Грузію патрэбны замежны пашпарт);

• Казахстан (30 дзён без рэгістрацыі + 60 з рэгістрацыяй па месцы жыхарства),

• Кыргызстан (30 дзён без рэгістрацыі + 6 месяцаў з рэгістрацыяй па месцы жыхарства).

Спіс краінаў, куды могуць выехаць расяяне без візы, але з замежным пашпартам:

• Турцыя (можна заставацца без візы 60 дзён);

• Грузія (расейцам дазволена перабыванне без візы да 360 дзён, але Грузія пускае не ўсіх – ужо некалькі тыдняў тут дзейнічае ўзмоцнены памежны рэжым);

• Мексіка (180 дзён, патрэбная электронная віза, якая афармляецца самастойна праз сайт);

• Ізраіль (да 90 дзён кожныя паўгода);

• Па 90 дзён – Аргентына, ААЭ, Бразілія, Коста-Рыка, Чылі, Марока, Перу, Эквадор, Катар, Ізраіль, Азербайджан (у стадыі ўзброенага канфлікту з Арменіяй), Малдова (у стадыі замарожанага канфлікту з непрызнаным Прыднястроўем), Таджыкістан (на мінулым тыдні адбыўся ўзброены канфлікт на мяжы з Кыргызстанам, бакі падпісалі мірны пратакол), Егіпет (патрэбная электронная віза, якая афармляецца самастойна. Можна аформіць шматразовую на 90 дзён або аднаразовую на 30 дзён);

• 60 дзён – Кабу-Вэрдэ, Маўрыкій, Узбекістан, Паўднёвая Карэя (патрэбна яэлектронная віза, якая афармляецца самастойна);

• 30 дзён – Тайланд (да 31 сакавіка 2023 года – 45 дзён), Індыя (трэба аформіць электронную візу працягласцю ад 30 дзён да 5 гадоў), Інданезія (візу даюць па прылёце ў аэрапорт), Малайзія, Чарнагорыя, Шры-Ланка (трэба аформіць электроннае дазвол), Манголія, Лаос, Сербія (у стадыі канфлікту з непрызнанай рэспублікай Косава, апошняе абвастрэнне было ў жніўні).

Часта для выезду патрабуецца абавязковая медычная страхоўка і бронь жылля.

Тыя, у каго ёсць шэнгенскія візы і такая магчымасць, ва ўмовах спынення авіязносінаў едуць праз трэція краіны ў Велікую Брытанію, ЗША і Еўразвяз: на цягніку ў Фінляндыю.

Абноўлена
Пуцін абвясціў у Расеі частковую мабілізацыю
2022.09.21 10:16

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў Расеі ўжо была хваля масавых выездаў. Самымі папулярнымі напрамкамі былі Грузія (сюды заехалі 30 тысяч расяянаў), Турцыя (14 тысяч расяянаў), Арменія.

Што з квіткамі?

Пасля абвяшчэння мабілізацыі ўсе квіткі на авіярэйсы з Масквы ў Стамбул і Ерэван раскупілі за некалькі хвілінаў.

Павялічваецца попыт на білеты кампаніі «Белавія» з Менску, які можа стаць перавалачным пунктам для расяянаў. Прадказальна раскупаюць білеты ў:

• Грузію (Тбілісі: найбліжэйшыя вольныя даты – 30 верасня, цана пачынаецца ад 434 еўраў. Кутаісі: найбліжэйшая вольная дата – 26 верасня, цана пачынаецца ад 429 еўраў. Батумі: найбліжэйшыя вольная дата – 29 верасня, цана ад 434 еўраў);

• Арменію (Ерэван: бліжэйшая вольная дата – 28 верасня, цана білетаў ад 611 еўраў);

• Турцыю (Стамбул: найбліжэйшая вольная дата – 7 кастрычніка, цана ад 711 еўраў);

• Казахстан (Алматы: найбліжэйшая вольная дата – 27 верасня, цана ад 669 еўраў. Нурсултан: найбліжэйшая вольная дата – 23 верасня, цана ад 584 еўраў);

• Азербайджан (Баку: найбліжэйшая вольная дата – 26 верасня, цана білетаў ад 551 еўра).

Бліжэй да поўдня з продажу зніклі беспасярэднія квіткі з Масквы ў Ташкент, Баку, Бішкек і Астану. Варыянты з перасадкамі яшчэ ёсць.

Hавiны
Рэферэндумы ў «ЛНР» і «ДНР»: што гэта значыць і чаму так хутка
2022.09.20 19:34

У Расейскай чыгунцы нам паведамілі, што квіткі ў Менск пакуль можна набыць без праблемаў, абмежаванняў на продаж білетаў мужчынам прызыўнога ўзросту няма. У закрытым канале «Памежны кантроль» пішуць, што на мяжы мужчын аўпакуль спакойна выпускаюць. На сайце Беларускай чыгункі знаходзім багата квіткоў на бліжэйшы час.

Саша Гоман belsat.eu

Стужка навінаў