Іван Прэабражэнскі: «Выступ Пуціна – тэлеспектакль, каб схаваць паразу»


Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў аб частковай мабілізацыі ў краіне і прыгразіў свету ядравым ударам. Яго выступ каментуе палітолаг Іван Прэабражэнскі.

Палітолаг Іван Прэабражэнскі.
Фота: Shoe Beann / Facebook

Тэатр аднаго акцёра

Я думаю, што мы чулі тэлеспектакль з удзелам аднаго акцёра. Галоўная яго мэта – схаваць той факт, што Расея пацярпела чарговую ваенную паразу. Менавіта таму адбываецца перанос усяго, што робіць сама Расея, на яе апанентаў. Гэта класічны стыль расейскай прапаганды: гаворка пра нейкія зверствы нібыта ўкраінскага боку, хоць насамрэч ваенныя злачынствы адбываліся з расейскага боку.

Мабілізацыя будзе не частковай

Абвяшчэнне частковай мабілізацыі – гэта прызнанне таго, што расейская армія небаяздольная, не мае дастатковага складу для таго, каб перашкодзіць пераносу ваенных дзеянняў на тэрыторыю РФ. Гаворка ідзе не пра Крым у гэты момант, а пра Курскую, Белгародскую ды іншыя вобласці.

І гэта нам спрабуюць замазаць аб’явай аб частковай мабілізацыі, размовамі аб ядравай зброі. Мы ўжо паўгода чуем гэтыя размовы: «Расея можа выкарыстаць ядравую зброю, Не чапайце нас, мы еб***ыя». І нічога не мяняецца.

Як правільна сказаў Уладзімір Зяленскі, мы пачулі шум, які ніяк не паўплывае ні на паводзіны заходніх дэмакратый (я спадзяюся), ні на паводзіны Украіны. А ўсё, што Пуцін казаў сёння – гэта блеф. Акрамя заявы аб частковай мабілізацыі. Частковую мабілізацыю рэальна правядуць, і яна будзе зусім не частковай.

Прызыўнікі на вайне

Цяпер ніхто не будзе салдатаў тэрміновай службы перарабляць у кантрактнікі. Ніякіх дадатковых грошай у рэальнасці на іх выдаткоўваць не будуць. Прызыўнікі восеньскага прызыву практычна маршам пойдуць напрасткі ваяваць. Прызыўнікі вясновага прызыву фактычна ўжо прайшлі падрыхтоўку за лета і іх зараз перакінуць туды.

Што зараз адбудзецца? Да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна (7 кастрычніка. – Заўв. рэд.) ён, хутчэй за ўсё, сам сабе зробіць падаруначак і падпіша ўказ аб уключэнні акупаваных тэрыторый у склад Расеі. Далей на гэтай тэрыторыі можна выкарыстоўваць салдатаў тэрміновай службы без змянення заканадаўства.

Абноўлена
Пуцін абвясціў у Расеі частковую мабілізацыю
2022.09.21 10:16

Ядравыя пагрозы

На саміце ШАС (сустрэча кіраўнікоў дзяржаў членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіла ва Узбекістане 15-16 верасня. – Заўв. рэд.) Пуцін атрымаў жорсткі сігнал, што выкарыстанне ядравай зброі з яго боку быць не можа. І чым выразней ён разумее, што ў гэтым яго ніхто не падтрымае, тым ён больш пра гэта крычыць. Гэта натуральная прапагандысцкая тэатральная рэакцыя.

Ён меў зносіны з лідэрамі іншых ядравых дзяржаў, не настроеных гэтак жорстка супраць Расеі. І атрымаў ад іх выразны сігнал, што калі ён выкарыстае ядравую зброю, то ніякай падтрымкі не будзе, а будзе, наадварот, жорсткая ізаляцыя. Магчыма, нешта горшае. Таму што для той жа Індыі любое выкарыстанне ядравай зброі адчыняе дзверы да ядравай вайны з Пакістанам.

Аналітыка
Ці абвесціць Расея мабілізацыю і да чаго гэта можа прывесці?
2022.09.20 08:00

Рэакцыя расейцаў

Сёння ў Расеі будзе адбывацца паніка. Яна, уласна, пачалася ўчора. Мала таго, наколькі я разумею, у рамках гэтай панікі некаторыя ваенкаматы паспелі ўжо адправіць паведамленні. Гэта значыць, яны былі гатовыя загадзя. І гэта ўзмацніла паніку.

Частка прызыўнікоў, напрыклад, з Ленінградскай вобласці, пачалі тэрмінова перакідваць на мяжу з Украінай. І гэта ўсё працягнецца. Вялізная колькасць мужчын ва ўзросце да 45 гадоў, можа быць да 50 – у залежнасці ад таго, будзе выконвацца заканадаўства аб мабілізацыі, ці (хутчэй за ўсё) не, – яны зараз не будуць разумець, што рабіць. І калі яны не хочуць паміраць і забіваць, то самы просты рэцэпт – пайсці скрасці нейкую маленькую рэч, спакойна здацца, атрымаць умоўны тэрмін і не ісці служыць на законнай падставе.

А ў буйных гарадах не трэба нікуды з’язджаць або ўцякаць. Таму што там хавацца прасцей, чым дзесьці ў іншым месцы. Проста ўсім, у каго ёсць мазгі, трэба зараз хавацца ад мабілізацыі.

Аналітыка
«Гібель масавая». Як расейскія зняволеныя «з задавальненнем» ідуць на вайну і чым гэта пагражае самой РФ?
2022.09.18 13:48

belsat.eu

Стужка навінаў