Затрыманне ксяндза і папаўненне ў «спісе экстрэмістаў». Рэпрэсіі за 21 ліпеня


Сілавікі працягваюць рэпрэсіі і затрыманні грамадзянаў Беларусі ў многіх гарадах краіны, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 21 ліпеня.

Графіці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве на тэрыторыі «Беларускага дома ў Варшаве».На ім Павел Белавус, Дар’я Лосік, Наста Лойка, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч і Кацярына Андрэева. Крыніца: viasna96 / Telegram

21 ліпеня МУС абнавіла «спіс экстрэмістаў» і дадало ў яго яшчэ 20 прозвішчаў. Сярод іншых, у спіс дадалі дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых, даследчыцу беларускіх вязняў ГУЛАГу Валерыю Чарнаморцаву, аўтара блога «Беларусь у акне» Аляксандра Гурніка. Цяпер у ім 3068 чалавек.

З суду над журналістам Паўлам Мажэйкам і адвакаткай Юліяй Юргілевіч на «хуткай» 20 ліпеня забралі гарадзенскую актывістку Святлану Рынкевіч. Яе змясцілі ў шпіталі, аднак там жанчына, папярэдне, упала ў стан комы, а ўначы на 21 ліпеня памерла. Рынкевіч прыходзіла на шмат якія «палітычныя» судовыя працэсы, якія адбываліся ў Горадні, каб падтрымаць палітвязняў.

21 ліпеня на волю выйшаў палітзняволены праваабаронца з Гомля Леанід Судаленка, ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін пакарання. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і засудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Судаленка кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтру «Вясна» і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцыяў пратэсту, а таксама абараняў у судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы.

Леанід Судаленка. Першы фотаздымак пасля вызвалення. Крыніца: Леанід Судаленка/Facebook
Hавiны
Вызвалены праваабаронца Леанід Судаленка распавёў пра свой час у турме і што было самым цяжкім
2023.07.21 17:17

У Менскім судзе 7 ліпеня вынеслі прысуд у справе «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта». Абвінавачанымі ў справе праходзілі чацвёра маладых людзей, адзін з якіх – няпоўнагадовы. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. 17-гадовага Алега Дабрыднева, 19-гадовага Кірыла Балахонава, 27-гадовага Аляксандра Рукойця і 19-гадовага Уладзіслава Яфімовіча асудзілі на тэрміны ад трох да трох з паловай гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і ў «распальванні іншай сацыяльнай варожасці».

За пікет у сацыяльных сетках улады пакаралі вялікім штрафам віцяблянку і маці траіх дзяцей Крысціну Буланаву. 11 траўня суд аштрафаваў яе на 2220 рублёў. Нібыта жанчына размясціла і дэманстравала фатаграфіі і відэафайлы з выявай сябе і грамадзян на пратэсных акцыях.

У Лідзе яшчэ 19-га ліпеня затрымалі ксяндза Андрэя Зноску. Пра затрыманне пробашча парафіі Божай Міласэрнасці паведамляе канал «Хрысціянская візія». Прычыны і месцазнаходжанне святара невядомыя. Андрэй Зноска – кансультант Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі па юрыдычных пытаннях і эксперт у кананічным праве.

ГУБАЗіК затрымаў жыхара Фаніпалю Мікіту Скарабагатага. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 23-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе. Вядома, што раней Мікіту затрымлівалі ў сакавіку 2021-га году.

Аналітыка
Пры ператрусе ксяндзоў білі, застаўся сіняк. Што вядома пра рэйд у менскую архікатэдру
2023.07.21 17:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў