«Нафтан» застанецца без расейскай нафты


У трэцім квартале бягучага году Расея не мае намеру пастаўляць нафту на беларускі «Нафтан», паведамляе «Інтэрфакс».

У трэцім квартале бягучага году Расея плануе экспартаваць 51,86 млн тон нафты. Паводле дакументаў, Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан») наагул не атрымае нафты, толькі 2,36 млн тон сыравіны паступіць на Мазырскі НПЗ.

У другім квартале сёлета беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ атрымалі з Расеі па 2,25 млн тон чорнага золата.

Аб’ектыў
Тры ў адным: паглыбленне ў даўгі, адтэрміноўка санкцыяў і меншыя аб’ёмы нафты
2021.05.04 23:33

Яшчэ ў траўні сёлета на фоне прыняцця санкцыяў у дачыненні да «Белнафтахім» з боку ЗША, расейскія пастаўнікі сыравіны практычны спынілі пастаўкі нафты на «Нафтан».

Пасля візіту ў Сочы Лукашэнка заявіў, што нібыта яму ўдалося з Пуціным дамовіцца пра пастаўкі нафты. У Крамлі не адрэагавалі на гэтыя заявы. Цяпер высвятляецца, што такіх дамоўленасцяў насамрэч не было.

Hавiны
Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Расеяй на пастаўкі нафты ў Беларусь
2021.06.01 13:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў