Міністры замежных справаў Еўразвязу далі «зялёнае святло» сектаральным санкцыям супраць уладаў Беларусі


Кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня далі згоду на сектаральныя санкцыі. Пра гэта паведамляе ў Twitter карэспандэнт радыё «Свабода» Рыкард Юзьвяк.

«Міністры замежных справаў ЕЗ далі палітычнае зялёнае святло для сектаральных санкцыяў у дачыненні Беларусі», – заявіў журналіст.

Паводле яго, санкцыі закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар.

Іх мусяць ухваліць 24–25 чэрвеня на паседжанні Еўрапейскай рады і афіцыйна зацвердзіць праз некалькі дзён.

Нагадаем, што міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу 21 чэрвеня зацвердзілі 4-ы пакет індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі. Еўразвяз замарозіў актывы і ўвёў візавыя забароны ў дачыненні 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў.

Таксама чакаецца прыняцце санкцыйнага спісу Злучанымі Штатамі Амерыкі. Як плануецца, у ім будзе 21 персанальны або калектыўны суб’ект.

З ЗША і Еўразвязам мяркуюць сінхранізаваць свае санкцыі Вялікая Брытанія і Канада.

Hавiны
Сёння могуць прыняць санкцыі і ЗША. У спісе – 21 суб’ект
2021.06.21 13:58

МГ belsat.eu

Стужка навінаў