Міністр замежных справаў Эстоніі напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку


Міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна апублікаваў у сваім Twitter адкрыты ліст Віктару Бабарыку. «Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі», – напісаў дыпламат.

Віктар Бабарыка.
Фота: viktar_babaryka / Instagram

Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна, апублікаваўшы ліст Віктару Бабарыку, адзначыў, што Таллін «падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народу і выступае за безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных».

У самім лісце дыпламат запэўніў, што свет не забыўся пра палітвязняў у Беларусі:

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з’яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабодаў. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі».

Дзе цяпер і ў якім стане Віктар Бабарыка, невядома. 26 красавіка з’явіліся паведамленні пра ягоную шпіталізацыю. Паводле звестак паплечнікаў палітыка, ён быў у стане сярэдняй цяжкасці, са слядамі збіцця.

Hавiны
Затрыманых медыкаў Наваполацкай больніцы, дзе лячылі Віктара Бабарыку, асудзілі на содні і штрафы
2023.05.21 00:11

29 красавіка ў адміністрацыі наваполацкай калоніі заявілі, што Бабарыка «жывы ды здаровы і працягвае адбываць сваё пакаранне». 12 траўня распаўсюдзілася інфармацыя пра тое, што палітвязень больш не значыцца ў складзе свайго атраду ў калоніі.

Сёння на ініцыятыву праваабарончага цэнтру «Вясна» ладзіцца дзень салідарнасці з палітвязнямі. Акцыі запланаваныя ў 39 гарадах 19 краінаў.

Каментар
«Ён прапаноўваў пакінуць сябе ў закладніках». Былы палітвязень распавёў пра адмову Віктара Бабарыкі ад кампрамісу ўладаў
2023.05.03 00:28

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў