Як выглядаюць украінскія вёскі пасля штодзённых абстрэлаў у прыфрантавой зоне


Здымачная каманда «Белсату» наведала некалькі вёсак на поўдзень ад Мікалаева, практычна на мяжы Мікалаеўскай і Херсонскай вобласцяў. Адна з вёсак (не называем з прычыны бяспекі) размяшчаецца менш чым за 10 кіламетраў ад акопаў расейскіх вайскоўцаў на часова акупаваных тэрыторыях.

Дзіцячая пляцоўка ля разбуранага дому ў адной з вёсак у Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

Увесь час, пакуль здымачная група была ў прыфрантавой зоне, былі чутныя выбухі, працавалі артылерыйскія сістэмы залпавага агню «Град». У некаторых вёсках мясцовых жыхароў зусім не засталося – гэтыя тэрыторыі абстрэльваюцца з мінамётаў і артылерыі кожны дзень, практычна ўсе жылыя дамы зруйнаваныя. Але ёсць і тыя, хто застаўся: гэтыя людзі вымушаныя сядзець у сховішчах.

Наступствы артылерыйскіх і ракетных абстрэлаў у адной з вёсак у Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Украінскі вайсковец ідзе па абстралянаму прыватнаму надзелу ў адной з вёсак у Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Ацалелы абраз у руінах разбуранай царквы ў Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Пакінуты сабака выглядвае з акна дому, які пацярпеў ад абстрэлаў. Мікалаеўская вобласць, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Мужчына стаіць у сховішчы пад абстрэленай школай у адной з вёсак у Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Абстраляныя сонечныя батарэі ў Мікалаеўскай вобласці, Украіна. 20 траўня 2022 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Уначы на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак вайны (у Расеі яе называюць «спецыяльнаю ваеннай аперацыяй») з мэтаю «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі» Украіны. Менш чым за 3 месяцы, паводле ААН, Украіну пакінулі 6,4 млн чалавек.

Аналітыка
«Марадзёрствуюць напоўніцу». Як украінскі Херсон трэці месяц выжывае пад расейскай акупацыяй
2022.05.13 13:52

АК belsat.eu

Стужка навінаў