У Менску затрымалі адваката Аляксандра Данілевіча

Адвакат Аляксандр Данілевіч цяпер у СІЗА КДБ. Пра гэта паведаміў юрыст Дзмітрый Лаеўскі.

У сувязі з чым адваката затрымалі і што яму інкрымінуюць, невядома. Таксама няма звестак пра абставіны затрымання.

Раней праваабаронцы паведамлялі, што Данілевіч не выходзіць на сувязь з пятніцы.

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны