Сёння ў Беларусі Дзень палітвязня. Год таму ў калоніі памёр Вітольд Ашурак


Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых акалічнасцях памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Вітольд Ашурак.
Фота: Рух «За Свабоду» / Facebook

Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень згадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.

Супраць Вітольда Ашурка ў жніўні 2020 года распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя пратэсты. Суддзя Максім Філатаў у судзе Лідскага раёну агучыў для яго вырак: пяць гадоў зняволення. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай калоніі. Крымінальнай справы з прычыны ягонай смерці да гэтага часу няма.

Беларус беларусу
«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі
2021.12.27 13:00

Менавіта Вітольд распавёў пра тое, што палітвязняў у калоніях пазначаюць жоўтымі біркамі. Падчас Другой сусветнай вайны нацысты нашывалі габрэям жоўтыя «зоркі Давіда».

На сёння ў Беларусі налічваецца 1202 прызнаныя палітычныя зняволеныя, у тым ліку шматдзетныя маці, няпоўнагадовыя, пенсіянеры і людзі з хваробамі. Палітвязняў у месцах зняволення ўтрымліваюць у бесчалавечных умовах, збіваюць, катуюць і не надаюць неабходнай медычнай дапамогі. Агулам з 1 ліпеня 2020 года статус палітычнага вязня ў Беларусі атрымалі 1481 чалавек.

Але гаворка ідзе толькі пра тых, каго палітвязнямі прызналі праваабаронцы. У сапраўднасці іх колькасць можа быць нашмат большай.

Інтэрв’ю
«Маем ужо ключы ў кішэні». Дзе размесціцца Музей Вольнай Беларусі і калі адкрыццё
2022.05.20 14:43

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў