У заснавальніцы «Прэс-клубу» за кратамі моцна ўпаў зрок, не спыняецца кашаль


Дачка Юліі Слуцкай упэўненая, што следства зацягваюць наўмысна. Слечых дзеянняў не праводзяць.

Аляксандра Слуцкая. 05 траўня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Аляксандра Слуцкая, дачка зняволенай заснавальніцы «Прэс-клубу» Юліі Слуцкай, расказала ў эфіры «Радыё Рацыя» пра стан маці. Яна ведае пра стан маці ад адваката, які раз на тыдзень наведвае зняволеную. Юлія «больш-менш нармальна сябе адчувае», але ёсць моцныя праблемы са здароўем:

«У яе моцна пагоршыўся зрок і яна не можа пісаць лісты, – кажа Аляксандра пра маці. – У яе кашаль, які не спыняецца. Яўна ад цыгарэт, бо ўсе жанчыны ў камеры, акрамя мамы, паляць. Вось такі «здаровы лад жыцця» атрымліваецца: рухацца нельга, паліць – можна, карысную ежу перадаваць нельга, шкодную – можна».

Яна расказала таксама пра тое, што Юлію амаль на тыдзень пераводзілі ў брудную і зацвілую «транзітную» камеру, выцяжка ў якой была проста запаяная. У той камеры былі «наркаманка, якая ўсю ноч гарлапаніла», жанчына з цяжкай формай псарыязу і жанчына, якая «міма туалета хадзіла». Юлія жартавала, што «яе туды адправілі як носьбіта турэмнага досьведу».

Юлія Слуцкая.
Фота: press-club.by
Hавiны
«Пачак запалак – лыжка для таго, каб насыпаць кавы». Турэмныя нататкі ад Юліі Слуцкай
2021.04.05 21:07

Хадайніцтва аб змене ўмоваў утрымання Юліі Слуцкай нядаўна адхілілі.

Фігурантаў «справы Прэс-клубу» затрымалі 22 снежня 2020 году. Абвінавачанні заснавальніцы ўстановы Юліі Слуцкай, а таксама яе фінансаваму дырэктару Сяргею Альшэўскаму, праграмнай дырэктарцы Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і Дзянісу Сакалоўскаму былі выстаўленыя 31 снежня: іх вінавацяць ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Праваабаронцы прызналі фігурнтаў справы палітычнымі зняволенымі, патрабуюць іх вызвалення.

АА belsat.eu

Стужка навінаў