Ціханоўская правяла відэасустрэчу з беларусамі Ізраілю і дачкой Зісера


Святлана Ціханоўская 20 траўня правяла праз відэасувязь сустрэчу з беларускай дыяспарай Ізраілю, расказвае супольнасць «Ізраіль і Беларусь. Разам».

На сустрэчы жыхары Ізраілю расказалі пра свае перажыванні ў сувязі з ракетнымі абстрэламі, якія трывалі больш за 10 дзён – Святлана Ціханоўская выказала жыхарам Ізраілю сваю падтрымку. Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ізраільцяне і беларусы жывуць ва ўмовах тэрору, але ў адным выпадку тэрор знешні, у другім – дзяржаўны.

Hавiны
Паміж Ізраілем і сектарам Газа ўведзены рэжым спынення агню
2021.05.21 09:12

«Пры гэтым у Ізраіля ёсць рэсурсы для самаабароны, а ў беларускага народа рэсурсаў пакуль недастаткова, – адзначаецца ў паведамленні пра размову. – З другога боку, беларусы стварылі сабе годны імідж у свеце і карыстаюцца падтрымкай большасці дэмакратычных краінаў, а імідж Ізраіля ў палітычным плане, на жаль, пакідае жадаць лепшага, інфармацыя да сусветнай грамадскасці даносіцца ў скажоным выглядзе».

Дачка заснавальніка TUY.by Юрыя Зісера Яўгенія Чарняўская папрасіла Ціханоўскую як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю аб рэпрэсіях супраць TUT.by.

Hавiны
Праваабаронцы пра «справу TUT.by»: Спыніце палітычны пераслед і вызваліце зняволеных
2021.05.21 13:50

Ціханоўскую ў паведамленні называюць «народнай прэзідэнткай Беларусі». Цяпер, як адзначыў на сустрэчы прадстаўнік Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі, офіс Ціханоўскай мае кантакт з Міністэрствам замежных справаў Ізраілю і спадзяецца на развіццё сувязей. Таксама каманда Ціханоўскай збіраецца працягваць падобныя відэасустрэчы з дыяспарамі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў