Экспедытарская кампанія алігарха Вараб’я выбілася ў беларускія лідары за кошт манаполіі на транзіт вугалю


Экспедытарская кампанія «БелКазТранс», падкантрольная бізнесоўцу Мікалаю Вараб’ю, выбілася ў тройку лідараў за кошт манаполіі на транзіт расейскага вугалю.

Пра гэта гаворыцца ў супольным расследаванні праграмы «Давайце разбірацца» і ўкраінскай праграмы «Схемы».

«БелКазТранс» заняў трэцяе месца сярод экспедытарскіх кампаніяў у выручцы па выніках 2020 года, саступіўшы толькі «СТА Лагістык» і транспартава-экспедыцыйнаму прадпрыемству Беларускай чыгункі БТЛЦ. Пра гэта сведчаць звесткі Міністэрства транспарту і камунікацыяў. Летась «БелКазТранс» займала толькі шостае месца.

Юзаўскі металургічны завод у Данецку, Украіна.
Фота: Valentin Sprinchak / TASS / Forum

Узмацненне пазіцыяў сталася магчымым дзякуючы атрыманню кампаніяй Мікалая Вараб’я манаполіі на транзіт расейскага вугалю па Беларусі. Як высветлілі журналісты, гэта адбылося ўвосень 2019 года. Расейская чыгунка проста перастала ўзгадняць адпраўнікам вугалю дакументы, калі экспедытарам была пазначаная іншая кампанія, расказалі гульцы на рынку. Паводле іх, распараджэнне было з Крамля. У прэсавай службе Расейскай чыгункі адмовіліся ад каментароў.

Ва Украіне склалася аналагічная сітуацыя адносна перавозкі вугалю. Там манаполію на транспартаванне аддалі кампаніі «БелКазТранс Украіне». Галоўным бенефіцыярам гэтай кампаніі ёсць Мікалай Варабей. Спачатку мы думалі, што гэта сам беларускі бізнесовец. Але гэта не так.

Hавiны
Алігарх Варабей пастаўляў ва Украіну расейскія нафтапрадукты, абыходзячы тамтэйшыя санкцыі
2021.05.21 14:54

У часе нашага расследавання выявілася, што ва Украіне жыве першая жонка Мікалая Вараб’я – Таццяна Церахава. Яна працуе настаўніцай у адной з сярэдніх школаў Кіева. Ад шлюбу з Церахавай бізнесовец мае двух сыноў, Сяргея і Мікалая.

Апрача сына беларускага алігарха, бізнесам ва Украіне займаецца і ягоная нявестка Валерыя Варабей. Яна валодае паловаю кампаніі «Укрбелнафтапрадукт» каля Івана-Франкоўску, што займаецца агулавым гандлем нафтапрадуктаў.

Падрабязнасці – у праграме «Давайце разбірацца»:

belsat.eu

Стужка навінаў