Індыя будзе павялічваць імпарт азотных угнаенняў з Беларусі


Індыйскія кампаніі збіраюцца павялічыць імпарт азотных угнаенняў з Беларусі і для гэтага інвестуюць да 600 мільёнаў долараў у вытворчасць азотных угнаенняў на прадпрыемстве «Горадня Азот». Аб гэтым паведаміў Еўрапейскі банк развіцця ў сваім тэлеграм-канале.

Рэалізацыя праекту, як сцвярджаецца, будзе спрыяць развіццю міжнароднага транспартавага калідору «Поўнач – Поўдзень», які забяспечвае транспартавую сувязь паміж Расеяй і Індыяй праз Іран.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца фота: euroradio.fm

Заходняя галіна маршруту ўжо цяпер выкарыстоўваецца для экспарту мінеральных угнаенняў у Індыю. Паводле ацэнак Еўрапейскага банку развіцця, аб’ём кантэйнернага экспарту мінеральных угнаенняў праз міжнародны транспартны калідор «Поўнач – Поўдзень» можа вырасці ў 8–9 разоў да 2030 года.

Вядома, што «Горадня Азот» збіраецца правесці рэканструкцыю цэху «Аміяк-4» з дапамогай Расейскага экспартавага цэнтру, Банку БелВЭБ і ВЭБ.РФ. Пагадненне аб адкрыцці крэдытнай лініі на 3,25 мільёна расейскіх рублёў тэрмінам на 7 гадоў было падпісанае 7 красавіка 2023 года. Гэта дазволіць павялічыць выробліванне аміяку і знізіць удзельнае энергаспажыванне на прадпрыемстве.

Раман Шавель belsat.eu

 

Стужка навінаў