У Беларусі прызналі экстрэмісцкай кнігу стваральніка эмблемаў для беларускіх сілавікоў


Кніга беларускага геральдыста Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі і занесеная ў адпаведны спіс на сайце Міністэрства інфармацыі.

Пастанову прыняў суд Ленінскага раёну Горадні 18 красавіка.

Кніга Віктара Ляхара «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры». Выява: ozon.ru

«Экстрэмісцкая» кніга – ілюстраванае выданне пра вайсковую сімволіку розных гадоў і стагоддзяў на беларускіх землях. Яна выйшла ў 2019 годзе, аднак чаму кнігу забаранілі толькі цяпер, дакладна невядома. Прычынай маглі стаць выявы формы беларускіх вайскоўцаў з Пагоняй і бел-чырвона-белай сімволікай, што была ў 90-х гадах у Беларусі.

Фота: ay.by

Віктар Ляхар доўгі час уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры прэзідэнце Беларусі, распрацаваў сімволіку дзясяткаў беларускіх раёнаў і намаляваў эмблемы амаль усім сілавым ведамствам, у тым ліку АМАПу і ГУБАЗіКу.

Аналітыка
«Тут месца нашым сучасным героям». У адказ на вайну Украіна пазбаўляецца ад рэшткаў «русского мира»
2022.04.19 13:07

АД belsat.eu

Стужка навінаў