Пуцін загадаў адмяніць штурм «Азоўсталі», а Шайгу адсправаздачыўся пра «вызваленне» Марыупалю


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з міністрам абароны Сяргеем Шайгу, які здаў справу пра «вызваленне» Марыупалю.

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Сяргея Шайгу 21 красавіка 2022 года.
Фота: kremlin.ru

«Узброенымі сіламі Расейскай Федэрацыі і сіламі народнай міліцыі «Данецкай народнай рэспублікі» вызвалены Марыупаль. Рэшткі фармавання нацыяналістаў схаваліся ў прамысловай зоне заводу «Азоўсталь», – заявіў Шайгу.

Таксама Шайгу сказаў, што «нацыяналісты» практычна ўсе жылыя дамы нібыта ператваралі ў доўгачасовыя агнявыя пункты: «На першых паверхах усталёўвалася бранятэхніка і артылерыя, а на верхніх – снайперы. На сярэдніх паверхах і ў сутарэннях збіралі ўсіх жыхароў, ператвараючы іх у жывы шчыт. Утрымліваліся і на сярэдніх паверхах, і ў сутарэннях. Гэта фактычна было ў кожным доме».

У выніку такога «вызвалення» горад разбураны больш як на 90 %, у ім назіраецца гуманітарная катастрофа, людзі паміраюць не толькі ад абстрэлаў, але і ад голаду і абязводжвання, іх даводзіцца хаваць проста ў дварах.

Аналітыка
«У Афганістане адбывалася тое ж, што ў Бучы ды Ірпіні». Эксперт аналізуе тэрарыстычныя метады расейцаў
2022.04.19 17:33

Шайгу заявіў, што для штурму «Азоўсталі» і знішчэння заблакаваных там украінскіх вайскоўцаў спатрэбіцца 3-4 дні. Паводле ацэнкі расейскага боку, там застаюцца каля 2000 байцоў.

Аднак Пуцін назваў «немэтазгодным» штурм прамысловай зоны «Азоўсталі», дзе застаюцца байцы палку «Азоў», і загадаў адмяніць яго: «Не трэба лезці ў гэтыя катакомбы і поўзаць там пад зямлёй па гэтых прамысловых аб’ектах». Але разам з тым Пуцін загадаў «заблакаваць прамзону так, каб там муха не праляцела». Паводле яго, гэта звязана з «захаваннем жыцця і здароўя» салдатаў ды афіцэраў і даручыў прапанаваць заблакаваным украінскім вайскоўцам здацца.

Расейскі прэзідэнт назваў поспехам узяцце Марыупалю і даручыў перадаць падзяку ў войскі ды вылучыць тых, хто вызначыўся, да ўзнагародаў.

Гісторыі
«Прайшлі праз фільтрацыю». Гісторыі ўцекачоў з Марыупалю
2022.04.14 21:04

АД belsat.eu

Стужка навінаў