Палітычны вязень Андрэй Жулякоў выйшаў на волю


Жыхар Заслаўя Андрэй Жулякоў 15 красавіка выйшаў на волю з наваполацкай калоніі № 1, паведамляе «Вясна».

Андрэя асудзілі да 1 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК). Андрэя, а таксама Аксану Марцешкіну, затрымалі ў ноч на 27 лютага 2021 года за развешванне ў Заслаўі ўлётак з карыкатурамі на Лукашэнку.

Пасля затрымання яны па трое содняў правялі ў менскім раённым ІЧУ, затым былі пад хатнім арыштам.

Аксана Марцешкіна не з’явілася на першае судовае пасяджэнне. Ейную справу прыпынілі, яна ў вышуку. Жулякову ж прысудзілі адзін год калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.

Hавiны
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Што стала вядома 20 красавіка
2022.04.20 23:29

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў