Украінскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю перавялі на ўзмоцнены рэжым


Украіна ўводзіць абмежаванні ў памежных з Беларуссю раёнах. Украінскі памежнік.
Фота: pivnichniy.kordon / Facebook

Мяжу з Беларуссю ўкраінскія памежнікі ахоўваюць ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта паведамляе «РБК- Україна».

Як растлумачылі ў Дзяржаўнай памежнай службе, узмоцнены рэжым нясення службы прадугледжвае павелічэнне колькасці нарадаў. Таксама максімальна актывізавалі падраздзяленні для адсочвання сітуацыі ў памежных раёнах.

«Наогул гэтаму кірунку надаецца істотная ўвага. Улічваючы шчыльную супрацу гэтай краіны з Расеяй, асабліва ў кантэксце згадкі вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы Беларусі і РФ», – растлумачыў спікер Памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.

Пры гэтым, паводле яго, сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца спакойная. Няма ні руху вайсковай тэхнікі, ні шмат вайсковых падраздзяленняў, ні нестандартных сітуацыяў.

Hавiны
Украіна ўводзіць абмежаванні ў памежных з Беларуссю раёнах
2021.04.13 10:54

МГ belsat.eu

Стужка навінаў