У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся судовы працэс па справе Алега Корбана, лідара грамадскай ініцыятывы «Альтэрнатыва». Справа разглядаецца ў закрытым рэжыме, паведаміла «Белсату» жонка Алега Вольга Корбан.
Суддзя Вольга Малашэнка пастанавіла, што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Алега Корбана, які прызнаны палітзняволеным, судзяць паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Алег Корбан быў затрыманы летась 25 кастрычніка, дома ў яго прайшоў вобшук. Спачатку яму прысудзілі 15-суткавы арышт паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве»), а пасля яго заканчэння перавялі ў СІЗА-1.
АА belsat.eu