ЗША рассакрэцяць звесткі пра паходжанне каронавіруса. Уключаючы лабараторыю ў КНР


Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн 20 сакавіка падпісаў прыняты Кангрэсам закон пра паходжанні COVID-19, які ў 2019 годзе стаў прычынай каронавіруснай пандэміі ў свеце. Дакумент абавязвае рассакрэціць інфармацыю, сабраную амерыканскай разведкай аб паходжанні віруса і прычынах пандэміі.

Вопратка біялагічнай абароны з кітайскага Ўу-ханю.
Фота: nature.com

«У 2021 годзе я даручыў разведвальнай супольнасці выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе распараджэнні прылады для расследавання паходжання COVID-19, і гэтая праца працягваецца. Нам неабходна разабрацца ў паходжанні COVID-19, каб дапамагчы лепей перадухіляць будучыя пандэміі. Мая адміністрацыя працягне аналіз усёй сакрэтнай інфармацыі, якая тычыцца паходжання COVID-19, уключаючы магчымыя сувязі з Ўу-ханьскім інстытутам вірусалогіі», – гаворыцца ў заяве Байдэна.

Паводле яго, ягоная адміністрацыя рассакрэціць і прадставіць як мага больш інфармацыі на гэты конт.

Hавiны
Каронавірус: У 2017 годзе ва Ўу-Хані стваралі лабараторыю смяротна небяспечных вірусаў
2020.01.23 17:25

Новы смяротна небяспечны каронавірус быў зафіксаваны ў Кітаі менавіта ў тым горадзе, дзе працавала лабараторыя, якая б даследавала самыя небяспечныя вірусы ў свеце – Ўу-хані. Адкрыццё лабараторыі выклікала занепакоенасць навукоўцаў за межамі Кітая, якія турбаваліся пра тое, што патагенныя мікраарганізмы могуць выслізнуць. Таксама яны хваляваліся, што гэта можа стварыць дадатковую напружанасць у стасунках паміж Кітаем і іншымі краінамі.

У 2020 годзе адміністрацыя прэзідэнта ЗША Доналда Трампа даручыла спецслужбам праверыць інфармацыю пра магчымае ўтойванне фактаў пра распаўсюд каронавіруса з боку Кітая ці Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Сам Трамп заяўляў, што бачыў доказы, якія звязваюць каронавірус COVID-19 з лабараторыяй у Ўу-хані. Таксама дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа казаў, што ёсць звесткі, паводле якіх COVID-19 пачаў распаўсюджвацца па свеце з лабараторыі ў кітайскім горадзе Ўу-Хань. Аднак, паводле яго, сам вірус пры гэтым быў прыроднага, а не штучнага паходжання.

У сваю чаргу выведка ЗША не выключала, што ўспышка каронавіруса адбылася ў выніку няштатнай сітуацыі ў лабараторыі ва Ўу-хані.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў