Ва Украіне затрымалі беларускага шпіёна, які перадаваў звесткі расейцам


Служба бяспекі Украіны паведамляе пра затрыманне калабарантаў і шпіёнаў, якія дапамагаюць расейскім захопнікам. У спісе затрыманых і грамадзянін Беларусі.

Будынак СБУ у Кіеве.
Фота: uapolicy.org

У Валынскай вобласці спецпрадстаўнікі СБУ затрымалі грамадзяніна Беларусі, які збіраў інфармацыю пра размяшчэнне і перасоўванне тэхнікі ЗСУ і стан мабілізацыі ў рэгіёне. Гэтыя звесткі шпіён перадаваў расейскаму боку.

«Мужчыну завербавалі варожыя спецслужбы падчас адной з паездак у Беларусь», – паведаміў прэс-сакратар СБУ Арцём Дэхцярэнка.

Hавiны
За фота вайсковай тэхнікі і перадачу яго «экстрэмісцкаму Telegram-каналу» затрымалі жыхара Пінску
2022.03.21 16:22

АУ belsat.eu

Стужка навінаў