У Вільні праходзіць Форум Каліноўскага


У ім узяла ўдзел палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская. Онлайн за сустрэчаю можна сачыць на канале «Atviras Seimas».

Форум Каліноўскага ў Вільні. 21 сакавіка 2022 г.
Фота: ГР / Белсат

Святлана Ціханоўская падзякавала ўдзельнікам сустрэчы за іхную інтэнсіўную працу для Украіны і за падтрыманне Беларусі:

«Я ўдзячная за тое, што вы падтрымліваеце Беларусь як частку еўрапейскай сям’і. Гэта крытычна істотна цяпер».

У сваім выступе дзяячка працытавала ліст з-пад шыбеніцы Каліноўскага, дзе ён казаў, што толькі тады будзе вольным беларускі народ, калі над ім не будзе ўладарыць Расея. Таксама Циханощская адзначыла, што тое паўстанне было патопленае ў крыві:

«Цяпер, праз 160 гадоў, мы бачым, як расейская тыранія намагаецца знішчыць цэлую нацыю – украінскую. Людзей, якія абралі свабоду і суверэнітэт. І мы, беларусы, разумеем гэта асабліва добра, бо лёсы беларусаў і ўкраінцаў пераплеценыя асабліва шчыльна.

Калі Украіна падзе, то не будзе ніякай будучыні для Беларусі, акрамя як рабства ў Расейскай імперыі».

Форум Каліноўскага ў Вільні. 21 сакавіка 2022 г.
Фота: ГР / Белсат

Форум ладзіць літоўскі Сейм. На адкрыцці мае выступіць Святлана Ціханоўская. Першы такі форум прайшоў летась, на ім прадстаўнікі Еўразвязу, АБСЕ, ЗША ды іншых краінаў абмяркоўвалі шляхі выхаду Беларусі з палітычнага крызісу. Сёлетнія тэмы – падтрыманне незалежных галасоў Беларусі ва ўмовах вайны, будучыня дэмакратычнай Беларусі, «метадычка» беларускага дыктатара.

Парады
Як дапамагчы ўцекачам з Украіны, якія прыбылі ў Беларусь?
2022.03.19 18:19

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў