«Беларуськалій» упершыню бярэ крэдыты на заробкі і прыпыняе працу рудаўпраўленняў


Тры з пяці рудаўпраўленняў «Беларуськалію» фактычна спынілі працу і не адгружаюць сваёй прадукцыі. Прычынай таму – санкцыі ЕЗ і ЗША, піша «Наша Ніва».

Другое рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій».
Фота: kali.by

Санкцыі ЗША і ЕЗ катастрафічна адбіліся на «Беларуськаліі». Стала вядома, што тры з пяці рудаўпраўленняў прыпынілі сваю працу.

«Калектыву ўсё тлумачаць рамонтнымі работамі і абяцаюць, што ўсё наладзіцца», – кажуць працаўнікі прадпрыемства.

З заводу адгружаюцца невялікія партыі, якія «па дробязі спрабуюць распіхаць праз Расею, бо матэматыка калію цяпер дазваляе зарабіць нават такім чынам», для гэтага хапае моцы двух руднікоў.

«Беларуськалій» упершыню звярнуўся да аднаго з дзяржаўных банкаў для фінансавання выплаты заробкаў работнікам», – кажуць крыніцы з прадпрыемства.

Імаверна, з увагі на складаную сітуацыю на прадпрыемстве кіраўніком «Беларуськалію» Лукашэнка прызначыў спецыяліста ў гандлі зброяй Аляксея Скрагу, які раней узначальваў «Белспецзнештэхніку».

Hавiны
Лукашэнка падпісаў сакрэтны указ аб экспарце калійных угнаенняў
2022.03.05 08:41

АУ belsat.eu

Стужка навінаў