Адміністрацыя ПК-1 ужывае ў дачыненні палітвязня Віктара Бабарыкі неабгрунтаваныя дысцыплінарныя захады. Нядаўна стала вядома, што палітыку абвесцілі вымову. Цяпер экс-кіраўніку «Белгазпрамбанку» пагражаюць паўторным пакараннем, змяшчэннем у ШЫЗА і новай крымінальнай справай.
Яшчэ адна вымова можа прывесці да накіравання палітвязня ў ШЫЗА, скарачэння колькасці дазволеных перадачаў. Апроч таго, гэта пагражае завядзеннем крымінальнай справы. Цяпре Віктар Бабарыка мае насіць жоўтую бірку, якая адлюстроўвае «схільнасць да захопу закладнікаў, нападаў на прадстаўнікоў адміністрацыі і хуліганскіх дзеянняў».
Нагадаем, што Віктара Бабарыку арыштавалі 18 чэрвеня 2020 года напярэдадні прэзідэнціх выбараў. Палітык амаль год правёў у СІЗА і быў асуджаны да 14 гадоў зняволення ды прызнаны палітвязнем. Віктар Бабарыка адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 1 у горадзе Наваполацку.
ХЗ belsat.eu