ЕЗ ухваліў 13-ты пакет санкцый супраць Расеі


Еўрапейскі Звяз ухваліў 13-ты пакет санкцый супраць Расеі 21 лютага, паведаміла Бельгія, якая старшынствуе ў ЕЗ.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. Фота Аліса Ганчар/ Белсат

«Амбасадары ЕЗ толькі што дамовіліся аб 13-м пакеце санкцый у рамках супрацьстаяння агрэсіі Расеі супраць Украіны. Гэты пакет з’яўляецца адным з самых шырокіх з адобраных ЕЗ. Ён пройдзе пісьмовую працэдуру і будзе афіцыйна ўхвалены 24 лютага», – піша прадстаўніцтва Бельгіі ў Радзе ЕЗ.

У новы пакет будзе дададзена каля 200 юрыдычных і фізічных асобаў, але там не будзе новых сектаральных мераў, паведамляе «Reuters» са спасылкай на свае крыніцы.

24 лютага – другая гадавіна пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Hавiны
Польшча і краіны Балтыі прапаноўваюць зраўняць санкцыі для Менску і Масквы
2024.01.23 15:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў