Ціханоўская назвала недастатковымі санкцыі ЕЗ супраць уладаў Беларусі


Святлана Ціханоўская лічыць, што санкцыі ЕЗ супраць беларускага кіраўніцтва з’яўляюцца насмешкай. У інтэрвʼю выданню «The Sunday Times» экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі заявіла, што абмежавальныя захады краінаў Еўразвязу недастаткова для аказання ціску на Лукашэнку і яго асяроддзе, паведамляе ТАСС.

Святлана Ціханоўская распавяла, што краіны Захаду мусяць «спыніць фінансаванне рэжыму Лукашэнкі» і ўвесці новыя санкцыі супраць чыноўнікаў і суддзяў».

«Пад санкцыямі знаходзяцца ўсяго 90 чалавек. Гэта насмешка, і рэжым Лукашэнкі смяецца», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Былы кандыдат на прэзідэнцтва заклікала краіны Захаду падтрымаць незалежныя медыі, праваабаронцаў і страйкоўцаў.

«Быў вельмі важны той факт, што міжнародная супольнасць не стала прызнаваць Лукашэнка законным пераможцам на выбарах. Падтрымалі, але вырашаць праблему не захацелі», – сказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская ў замежжы.
Фота: prezident.sveta / instagram

Вядома, што ў панядзелак 22 лютага міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу абмяркуюць магчымасць увядзення новых санкцыяў супраць уладаў Беларусі.

Паседжанне Рады замежных справаў Еўразвязу, на якім абмяркуюць пытанне Беларусі, ініцыявалі Польшча, Літва і Румынія. Пра гэта паведаміў дарадца Святлана Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Гэта звязана з драконаўскімі прысудамі журналістам, актывістам і пачаткам суда над Бабарыкам. Заўтра таксама абмяркуюць і 4-ы пакет санкцыяў, які ў працэсе падрыхтоўкі», – заявіў ён.

Hавiны
Міністры Еўразвязу ў панядзелак абмяркуюць пытанне Беларусі
2021.02.21 14:28

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў