Жыхара Пружанаў арыштавалі за тое, што ён сказаў па тэлефоне «Жыве Беларусь»


12 студзеня суд Пружанскага раёну арыштаваў мясцовага жыхара на 10 содняў за званок у міліцыю са словамі «Верым, можам, пераможам, жыве Беларусь». Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на пастанову суду, якая з’явілася ў Банку судовых рашэнняў.

Дзеянні мужчыны былі кваліфікаваныя паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»).

Згодна з дакументам, вечарам 12 лістапада 2021 года жыхар Пружан «беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў» патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і сказаў «верым, можам, пераможам, жыве Беларусь». На думку суду, тым самым ён «парушыў грамадскі парадак і спакой грамадзян». У судзе мясцовы жыхар прызнаў сваю віну.

РР belsat.eu

Стужка навінаў