Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў наконт магчымай вайны з Украінай. Галоўнае


Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня наведаў вайсковыя аб’екты ў Лунінецкім раёне і правёў нараду з армейскім кіраўніцтвам. Ён зрабіў шэраг рэзкіх антыўкраінскіх заяваў і паабяцаў Захаду «ламануць так, што мала не здасца».

Лукашэнка паўтарыў прапагандысцкі тэзіс пра «фашыстаў» ва Украіне, а таксама панаракаў на тое, што з душы ўкраінцаў вырываюць «адзіныя карані, мову, культурны і этнічны код, які звязвае народы».

«З болем у сэрцы мы назіраем усё тое, што робіцца ва Украіне. Яе цяперашняе палітычнае кіраўніцтва, знаходзячыся пад вонкавым кіраваннем, паводзіць часам сябе непрадказальна і неадэкватна. Таму на гэты выпадак – непрадказальнасці, неадэкватнасці, – і на выпадак, не дай бог, ваенных дзеянняў нам трэба вызначацца», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Ён заклікаў «надзейна абараніць» мяжу з Украінай і працытаваў прымаўку: «Хочаш міру – рыхтуйся да вайны». «Мы павінны рабіць усё для таго, каб нас не маглі заспець знянацку, і каб у патрэбны момант мы маглі адказаць», – дадаў ён.

Hавiны
Што трэба ведаць пра вучэнні «Саюзная рашучасць» і звязаныя з імі пагрозы
2022.01.20 10:40

Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея не хочуць вайны, але калі супраць Саюзнай дзяржавы пачнуць разгортваць арміі, ставіць на мяжу выжывання санкцыямі, запалохваць і пагражаць, то Беларусь і Расея тады «ламануць так, што мала не здасца».

«Калі хтосьці не зразумеў: мала не здасца. Я не пагражаю, я проста папярэджваю: уратуй вас Бог!» – падкрэсліў ён.

ПраСвет
Ці пачалася расейская акупацыі Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою
2022.01.21 12:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў