Другі раз судзяць жанчыну за абразу аднаго і таго ж міліцыянта


Пацярпелым у судзе зноў выступае мясцовы супрацоўнік міліцыі, паведамляе «Ганцавіцкі час».

Вольга Кронда з Івацэвічаў першы раз была асуджаная на два гады «хатняй хіміі» за тое, што ў чаце абразіла супрацоўніка Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко смайлікам «какашкі з усмешкай».

Другі раз у суд яе выклікалі зноў з нагоды заявы таго ж міліцыянта. Чым цяпер «абразіла» яго Вольга – не вядома, бо паседжанне праходзіць у закрытым рэжыме, пра што папрасіў Руслан.

Няма інфармацыі і пра маральныя страты Руслана. Мінулы раз свае пакуты з-за смайліка міліцыянт ацаніў у 2 тысячы рублёў, якія Вольга мусіла яму выплаціць па рашэнні суда.

«Гэта дзікасць, была б там нейкая знявага. Ну смайлікі какашак, якая гэта знявага? І маральная кампенсацыя ў 2 тысячы рублёў, за што? Гэта нейкі цырк. Было б за што, калі б я яму, напрыклад, недзе па твары дала, ці што, тады сапраўды было б за што мяне судзіць. А тут проста на праўду пакрыўдзіўся», – каментавала Вольга папярэдняе рашэнне суда.

Маральную кампенсацыю жанчына выплачвала часткамі, бо працуе рамесніцай і адна гадуе дзіця.

Hавiны
Абласны суд адхіліў апеляцыю жыхаркі Івацэвічаў, якую асудзілі за абразу міліцыянта
2021.09.28 18:06

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў