Жыхары Расеі дзеляцца сваім абурэннем і прэтэнзіямі да «хахлоў».
Па дадзеных ААН у Расею выехала каля 110 тыс. жыхароў усходняй Украіны. Няпрошаных гасцей, як аказалася, накарміць і абагрэць гатовыя далёка не ўсе расейцы. У Растоўскай вобласці ўтрыманне ўкраінскіх уцекачоў будзе каштаваць мясцоваму бюджэту каля $ 12 млн. штомесяц.
Блогер pan-andriy сабраў у сваім «ЖЖ» гнеўныя каментарыі расейцаў адносна ўцекачоў з Данбасу, дзе ўжо некалькі месяцаў ідуць баявыя дзеянні.
Прычына №1
Украінскія ўцекачы адбіраюць у расейцаў іх працоўныя месцы.
Прычына №2
Украінскія ўцекачы абураюцца якасцю расейскіх прадуктаў
Прычына №3
Украінскія ўцекачы крытыкуюць Пуціна і «расейскіх апалчэнцаў» на Данбасе
Прычына №4
Украінскія ўцекачы патрабуюць кватэру, замест удзячнасці за бясплатную «койку» у намёце
Прычына №5
Украінскія ўцекачы займаюцца «бандэраўскай прапагандай»