Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў велапаломніцтва ў Будслаў (Фотафакт)


Ад менскага касцёлу святых Сымона і Алены стартавала 11-ае велопаломніцтва ў Будслаў з удзелам мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Пілігрымку адкрыла служба ў Чырвоным касцёле, пасля чаго мітрапаліт блаславіў паломнікаў і праехаў з імі на веласіпедзе частку шляху.

Напярэдадні з рэгіёнаў Беларусі ў Будслаў адправіліся пешыя пілігрымы.

У гэтым годзе ўрачыстасці ў Будславе ў гонар цудатворнага абраза Божай Маці пройдуць 4 і 5 ліпеня пад дэвізам «Марыя – узор малітвы».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў