Цэны ў гатэлях Менску ўсё яшчэ на 30–50 % ніжэйшыя за 2019 год


Гатэльны бізнес у Беларусі дагэтуль у цяжкай сітуацыі, калі параўнаць з узроўнем перадвыбарнага 2019 года. Пра гэта паведамляе Realt са спасылкай на «Кароткі агляд гасцінічнай нерухомасці гораду Менску за 2023 год», складзенага «NAI Belarus».

Гатэль «Crowne Plaza».
Фота: hrs.com

Аўтары справаздачы адзначаюць, што пасля 2020 года замежных турыстаў у Беларусі стала менш. У выніку ў 2020–2022 гадах у менскіх гатэлях значна знізіўся кошт пражывання.

З 2022 года пачаў адзначацца пэўны ўздым патоку турыстаў і сталы рост колькасці пастаяльцаў, найперш за кошт замежнікаў. Толькі за першае паўгоддзе 2022 года рост колькасці замежных гасцей у менскіх гатэлях склаў 17 %.

У 2023 годзе гэтыя тэндэнцыі працягнуліся. У пік адпускнога сезону адбываўся рост коштаў, але затым сярэдні ўзровень вярнуўся да ранейшага ўзроўню. У залежнасці ад катэгорыі гатэлю, зніжэнне склала 30–50 % да ўзроўню 2019 года.

«Паводле вынікаў 2023 года яшчэ малаверагодна, што атрымаецца паўтарыць вынікі паспяховага 2019 года, аднак прагназуецца, што ўзровень загрузкі будзе блізкі да гэтага паказніка», – адзначаюць у «NAI Belarus».

20 лістапада ў цэнтры Менску на нявызначаны тэрмін закрыўся гатэль «Crowne Plaza». Ён працаваў у Менску з 2008 года і быў першым пяцізоркавым гатэлем у Беларусі. Яго ўладальнік – турэцкі мільярдэр Судзі Эзкан.

Hавiны
Закрыўся гатэль Crowne Plaza, які знаходзіцца ў цэнтры Менску
2023.11.20 20:14

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў