Сенат ЗША не зацвердзіць дапамогі Украіне да пачатку 2024 года


Сенат ЗША не прагаласуе за пакет дапамогі Украіне і ўзмацненне бяспекі межаў ЗША да пачатку 2024 года. Пра гэта заявілі лідары дэмакратаў і рэспубліканцаў у Сенаце, паведамляе «Reuters».

Сенат ЗША.
Фота: 1tv.ge

«Нашыя перамоўнікі будуць працаваць вельмі старанна падчас снежаньскіх і студзеньскіх вакацыяў, і нашая мэта – зрабіць нешта, як толькі мы вернемся», – заявіў лідар дэмакратаў у Сенаце Чак Шумэр.

Аднак другі рэспубліканец у Сенаце Джон Т’юн сказаў, што пагаднення не дасягнуць да студзеня 2024 года, бо «дэмакраты ўпусцілі час да таго моманту, калі магчымая дамоўленасць».

У супольнай заяве Шумэра і лідара рэспубліканцаў у Сенаце Мітча МакКонэла гаворыцца, што ўдзельнікі перамоваў «дасягаюць абнадзейлівага прагрэсу», але «застаюцца складаныя пытанні».

Hавiны
Сенат ЗША заблакаваў дапамогу Украіне і Ізраілю
2023.12.07 08:28

Рэспубліканская партыя ў Сенаце ЗША заблакавала спробу прыняць законапраект, што прадугледжвае вылучэнне дапамогі Украіне і Ізраілю. Асноўнаю прычынаю сталіся рознагалоссі з дэмакратамі наконт неабходнасці ўмацаваць мяжу з Мексікай і ўзмацніць жорсткасць іміграцыйнай палітыкі.

Пакет агульным коштам $ 110 млрд залучаў $ 61 млрд для Украіны, а таксама сродкі для Ізраілю, на дапамогу Газе і комплекс захадаў для ўмацавання межаў.

Рэспубліканцы настойваюць на тым, што любая дапамога Украіне павінна быць увязаная з маштабнымі рэформамі ў сферы іміграцыі і з пераглядам палітыкі давання прытулку ў ЗША.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў