Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні сёлета ўпершыню будзе святкаваць Божае Нараджэнне паводле грыгарыянскага календара, 25 снежня.
Святкаванне распачнецца Літургіяй увечары 24 снежня, а 21-й гадзіне ў віленскай Рэфармацкай царкве па адрасе: Pylimo g.18.
Ранкам 25 снежня а 10-й гадзіне Святочная Літургія будзе служыцца ў Беларускай царкве па вуліцы Boksto g., 4. Таксама 25 снежня з 11 да 11:30 пройдзе калядная дзіцячая літургія ў царкве Мікалая Цудатворцы на Лукішках.
Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату з’явілася ў Вільні ў красавіку 2023 года. Яе стварылі два святары Беларускай праваслаўнай царквы Георгій Рой і Аляксандр Кухта. Абодва з’ехалі з Беларусі праз пераслед і перайшлі пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярхату. Беларуская праваслаўная царква пасля гэтага забараніла Роя і Кухту ў служэнні.
Марыя Міхалевіч belsat.eu