Мінабароны хоча навучаць беларускіх міратворцаў у В’етнаме


Памочнік міністра абароны ў пытаннях міжнароднай вайсковай супрацы Валерый Равенка правёў сустрэчу з начальнікам Дэпартаменту міратворчых аперацыяў Міністэрства нацыянальнай абароны В’етнаму Фам Мань Тхангам.

Міратворцы ў Казахстане.
Фота: Прэс-служба Міністэрства абароны РФ

Бакі абмеркавалі алгарытм наладжвання супрацы ў сферы міратворчай дзейнасці. Беларускі бок выказаў зацікаўленасць у навучанні сваіх прадстаўнікоў на базе Цэнтру падрыхтоўкі Дэпартаменту міратворчых аперацыяў.

Адзіным міратворчым падраздзяленнем у Беларусі ёсць міратворчая рота 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады. Яна ўваходзіць у склад міратворчых сілаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. У зоне ўзброеных канфліктаў беларускія міратворцы могуць назіраць за выкананнем умоваў перамірʼя або дамоўленасцяў пра спыненне агню, займацца размінаваннем, аказваць медычную дапамогу насельніцтву.

У студзені 2022 года беларускія міратворцы бралі ўдзел у аперацыі АДКБ у Казахстане, дзе супрацьстаялі пратэстоўцам.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў