Сайты, сацсеткі і ютуб-каналы Каардынацыйнай рады і НАУ прызналі «экстрэмісцкімі»


Сёння, 19 снежня, беларускія ўлады вырашылі прызнаць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайты, сацсеткі і ютуб-каналы дэмакратычных сіл Беларусі.

Так, Судом Цэнтральнага раёну Менску па матэрыялах ГУБАЗіКа «экстрэмісцкімі» прызнаная інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-каналу «Координационный совет», тэлеграм-чату «КС_chat», афіцыйнага сайту, а таксама ютуб-каналу Каардынацыйнай рады.

«Экстрэмісцкімі» прызналі і тэлеграм-канал «Народное Антикризисное Управление», тэлеграм-чат «НАУ Chat», сайт і ютуб-канал НАУ.

Нагадаем, сёння «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі і сацсеткі заснавальніка НАУ Паўла Латушкі. У адказ на гэта ён сказаў, што «гэта прызнанне таго, што мы робім важную і добрую справу».

Таксама сацсеткі Валерыя Цапкала: тэлеграм-канал «Валерий Цепкало», тэлеграм-чат «Валерий Цепкало обсуждение» і ютуб-канал прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Артыкулы
Праз тэрор і рэпрэсіі амаль у кожнага беларуса моцная псіхалагічная траўма
2021.12.20 10:22

АД, belsat.eu

Стужка навінаў