За Такаева ў Казахстане прагаласавалі больш як 80% выбарцаў – экзітполы


У Казахстане агучылі вынікі першага экзітполу на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне 20 лістапада. Пра гэта паведамляе Orda.

Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: akorda.kz

Паводле іх апытанняў інстытуту «Адкрытае грамадства», яўка склала 68%. А перамог з вынікам 82,45% дзейны прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў.

На другім месца графа супраць усіх – 5,02%.

Пяць іншых кандыдатаў набралі сумарна менш як 12,5%.

Інстытут грамадскай палітыкі партыі Amanat дае Такаеву 85,52%, а графе супраць усіх – 3,4%.

Паводле звестак казахстанскага ЦВК, удзел у выбарах узялі 69,43% казахстанцаў, якія валодаюць правам голасу. Самая нізкая яўка была ў Алматы (28,72%), самая высокая – у вобласці Жэтысу (81,42%).

Аналітыка
І амністыя, і выбары, і рэформы. Чаму палітыка Такаева так адрозніваецца ад дзеянняў Лукашэнкі
2022.11.19 07:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў