«Ні Савіных, ні Рачкоў». Латушка распавёў, што дэпутатаў Лукашэнкі не пусцяць на ПА АБСЕ


Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справах транзіту ўлады Павел Латушка паведаміў, што беларускіх парламентарыяў не пусцяць на паседжанне Парламенцкай асамблеі АБСЕ, што пройдзе 23-24 лістапада ў Варшаве.

«Ні Андрэй Савіных, ні Сяргей Рачкоў – старшыні камісіяў міжнароднай супрацы дзвюх палат «парламенту» Лукашэнкі, дэпутаты і сенатары «палаткі» і «саўрэпу» не будуць дапушчаныя да паседжання. Гэта пацвердзілі нашыя дыпламатычныя крыніцы. Чаму? Бо яны не маюць права прадстаўляць беларускі народ. Другое – бо Беларусь зʼяўляецца саўдзельнікам агрэсіі супраць Украіны. Гэта ў тым ліку адказнасць гэтых т.зв. дэпутатаў за згоду і падтрыманне забойстваў мірных жыхароў Украіны», – заявіў Латушка.

Паводле яго, падыход аб недапушчэнні ўдзелу прадстаўнікоў уладаў у Менску ў падзеях АБСЕ адстойвалі Латушка і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Між тым прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінета Беларусі плануюць правесці сустрэчы з чальцамі парламенцкіх дэлегацыяў з розных краін свету.

16 лістапада кіраўніца дэлегацыі Польшчы ў ПА АБСЕ Барбара Бартуш заявіла, што не бачыць магчымасці надання візаў расейскім парламентарыям для ўдзелу ў восеньскай сесіі асамблеі ў Варшаве. Паводле яе, допуск чальцоў гэтых дэлегацыяў «парушыў бы прынцып салідарнасці з Украінай».

Аналітыка
«Мы на гэтым узроўні ніколі не былі». Як беларускія дэмсілы замянілі рэжым у стасунках з Радай Еўропы
2022.11.09 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў